Уладзімір Сямёнавіч Камароў
Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў[2] (29 студзеня 1923 — 15 красавіка 2018) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[3]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля»[3]. З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш. Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў[4]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia