Парк Дружбы народаў (Мінск)
Парк Дру́жбы наро́даў — ландшафтны парк у Савецкім раёне г. Мінска, створаны ў 1978 г. на месцы Мінскай балотнай доследнай станцыі. ГеаграфіяПарк Дружбы народаў знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінска паміж вуліцамі вуліцамі Максіма Багдановіча, Някрасава, Лілі Карастаянавай, Кульман і Крапоткіна. Плошча складае 67 га[1]. Вуліца Арлоўская падзяляе парк на паўночную (40,3 га)[2] і паўднёвую (29,5 га)[2] часткі. ГісторыяСпраектаваны ў 1978 г. інстытутам «Мінскпраект»[2]. Паводле ўспамінаў архітэктара Людмілы Ларынай першапачаткова агучваліся прапановы па забудове тэрыторыі балотнай станцыі, але беларускія акадэмікі выступілі з петыцыяй у абарону мінскіх тарфянікаў і былі пачутыя. За ноч разам з Людмілай Гафо быў праект парку, які пасля прадставілі кіраўніку дзяржавы[3]. Закладзены 22 красавіка 1979 як дэндрапарк на тэрыторыі былога Камароўскага балота[1], дзе 1911 года размяшчалася Мінскай балотнай доследнай станцыі[2]. Меркавалася, што будзе спалучаць функцыі парку адпачынку і батанічнага саду. Тэрыторыя на поўдзень ад вул. Сурганава была адведзена тыповым прадстаўнікам флоры Беларусі. Наяўныя меліярацыйныя канавы планавалася выкарыстаць для стварэння серыі сажалак і каскадаў. Паўночная частка была адведзена экспазіцыі раслін розных краін і геаграфічных раёнаў. Высаджвалася 136 відаў дрэў, а таксама кусты і травы[1]. 1 верасня 2017 года ў парку адкрытыя дзве дзіцячыя пляцоўкі[4]. У 2019 годзе мусіць пачацца рэканструкцыя, якая прадугледжвае абнаўленне пешаходных дарожак, асвятлення, устаноўку лавак і іншыя малыя архітэктурных формы, магчыма, антывандальнага спартыўнага абсталявання[5]. Апісанне парку![]() Усяго ў парку высаджаны 4222 дрэвы, з іх 895 — хвойныя[6]. Парк знаходзіцца на абслугоўванні УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска. Паўночная частка парку ў межах вул. Арлоўская — тэрыторыя доследных палёў Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства — вул. Някрасава — вул. Лілі Карастаянавай займае плошчу 40,3 га. Характарызуецца якасным спалучэннем парод ландшафтных кампазіцый. У ёй шмат светлых ажурных груп з лістоўніцы сібірскай і бярозы. Сярод мясцовых драўняных парод сустракаецца маньчжурскі арэх і хвоя веймутава. Добраўпарадкаванне пляцовак для адпачынку, спартыўных і дзіцячых пляцовак, дарожак з адсеву, водна-дэкаратыўнай сістэмы, таршэраў асвятлення, будынкі грамадскага туалета патрабуюць правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі[6]. Тэрыторыя паўднёвага парку плошчай 29,5 га ў межах вул. Кульман — вул. М. Багдановіча — вул. Л. Карастаянавай — вул. Арлоўская — больш насычана паркавымі аб’ектамі. У гэтай частцы парку маецца пляцоўка для правядзення мітынгаў, ролікавая дарожка. Дэкаратыўная пітная крыніца, пастаўленая ў 2002 годзе, не дзейнічае. На тэрыторыі парку размяшчаюцца воданаліўная станцыя, піўны рэстаран «Сябры» і т.зв. «чарнобыльская царква» — праваслаўная царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых», якая была пабудавана ў 1996—1998 г. па праекце архітэктара Мікалая Міхайлавіча Дзятко як храм-помнік і атрымала з блаславення уладыкі Філарэта статус дзеючай капліцы[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia