Уладзімір Юльевіч Візэ
Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933). БіяграфіяУ 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 1904—1910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 1905—1907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце. З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце. У 1912—1914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 1921—1922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934). Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў[5]. Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў. Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава. Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе[6]. ПамяцьІмем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967). Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia