Уладзімір Ягоравіч Мацюшкоў
Уладзі́мір Яго́равіч Мацюшко́ў (нар. 10 красавіка 1946, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар. БіяграфіяСкончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1968 годзе. З 1968 года ў інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР: стажор-даследчык, старшы інжынер-канструктар, загадчык сектара Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута фізікі. З 1975 года начальнік лабараторыі лазерных сістэм Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання. У 1987 годзе быў прызначаны начальнікам аптычнага аддзела, у 1988 годзе — начальнікам навукова-тэхнічнага комплексу оптыка-механічнага і кантрольна-вымяральнага абсталявання КБДЭМ. З 1991 года дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «КБТЭМ-ОМА», з 1992 года — віцэ-прэзідэнт канцэрна «Планар», дырэктар прадпрыемства «КБТЭМ-ОМА». Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2005 года № 279 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года быў вызвалены з пасады Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[1] і прызначаны галоўным інжэнерам УП «КБТЭМ-ОМА». Навуковая дзейнасцьЗа трыццацігадовы перыяд работы ў канцэрне «Планар» пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле У. Я. Мацюшкова створана больш за трыццаць відаў лазернага оптыка-механічнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вырабаў мікра- і радыёэлектронікі. У. Я. Мацюшкоў — нацыянальны эксперт Рэспублікі Беларусь па лазерах і лазерным тэхналогіях. Аўтар 25 вынаходак, больш за 120 публікацый, у тым ліку 4-х манаграфій. Прэміі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia