Аляксандр Генадзевіч Шумілін
Алякса́ндр Гена́дзевіч Шумі́лін (нар. 16 мая 1971, Куроўшчына, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2013—2021). Доктар эканамічных навук (2016)[1], дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 16 мая 1971 года[2] ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[3]. У ліпені — снежні 1993 года працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1993—1996 гадах — аспірант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Са студзеня 1997 года па 2008 год — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедрай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У верасні 2010 года — чэрвені 2011 года — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2011 года — снежні 2012 года — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2012 года па кастрычнік 2013 года — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду. З 15 кастрычніка 2013 года[4] па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[5], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[6]. У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.[7] Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia