Уладзімір Якаўлевіч Шаінскі
Уладзі́мір Я́каўлевіч Шаі́нскі (12 снежня 1925, Кіеў, Украінская ССР — 25 снежня 2017, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — савецкі і расійскі кампазітар. Народны артыст РСФСР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). БіяграфіяПасля вайны ў 1945 годзе Уладзімір Шаінскі паступіў у МДК імя П. І. Чайкоўскага на аркестравы факультэт. З 1949 па 1952 год працаваў ва аркестры Леаніда Уцёсава. Затым выкладаў у класе скрыпкі ў музычнай школе (1952—1954), у перыяд з 1954 па 1962 год працаваў аркестроўшчыкам, кампазітарам, музычным кіраўніком розных эстрадных аркестраў. У 1962 годзе паступіў, а ў 1965 годзе скончыў кампазітарскі факультэт Бакінскай кансерваторыі імя У. А. Г. Гаджыбекава, дзе займаўся ў класе народнага артыста СССР К. А. Караева. Жыў і працаваў у Маскве да 2000 года. З 2000 года жыў у Ізраілі, у 2004 годзе пераехаў у ЗША (Сан-Дыега, Каліфорнія). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia