Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч
Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч (12 верасня 1934, Кіеў — 22 жніўня 1966, с. Абразцова, Маскоўская вобласць) — савецкі мовазнавец-кампаратывіст. БіяграфіяСупрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР. Вучань С. Б. Бернштэйна. Працы ў галіне этымалогіі, параўнальнай акцэнталогіі і фанетыкі славянскіх, балтыйскіх і іншых моў. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасці індаеўрапейскіх, алтайскіх, семіта-хаміцкіх (афразійскіх), паўночнакаўказскіх, уральскіх і алтайскіх моў, стварыў параўнальную фанетыку і параўнальны слоўнік агульных каранёў. Аўтар фундаментальнай працы «Імянная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім», этымалагічныя і параўнальна-фанетычныя даследаванні па славянскіх, балтыйскіх мовах, па індаеўрапеістыцы. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Не скончыў галоўную працу свайго жыцця — «Спроба параўнання настратычных моў». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia