Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч
Уладзіслаў Клімовіч (нар. 12 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Дыёшдзьёр» з Мішкальца і нацыянальнай зборнай Беларусі. Кандыдат у майстры спорту. Клубная кар’ераВыхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2013 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці нападніка. 18 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» і адзначыўшыся галявой перадачай. Увосень 2014 года выступаў за каманду БАТЭ ў Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У першай палове 2015 года выступаў за дубль БАТЭ, а ў жніўні быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Іслач»[4], у складзе якога замацаваўся ў аснове і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2015 года вярнуўся з арэнды ў Барысаў[5]. У студзені—лютым 2016 года рыхтаваўся да новага сезона разам з асноўнай камандай БАТЭ, а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду клубу латвійскай Вышэйшай лігі «Елгава»[6], разам з якім выйграў Кубак Латвіі. У ліпені 2016 года на правах арэнды перабраўся ў гродзенскі «Нёман»[7], аднак правёў толькі пяць матчаў, пасля чаго атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Барысаў[8], аднак у лютым 2017 года зноў быў аддадзены гродзенцам у арэнду да канца сезона 2017[9]. Падчас выступлення ў «Нёмане» перакваліфікаваўся з нападніка ў апорнага паўабаронцу. У пачатку сезона 2017 выхадзіў на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе, стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэніравацца разам з БАТЭ[10], аднак неўзабаве далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і быў выкуплены жодзінскім клубам[11]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскую каманду[12]. У хуткім часе стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[14]. У сезоне 2021 заставаўся адным з асноўных ігракоў мінчан. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у венгерскі клуб «Дзьірмот»[15]. Па выніках сезона 2021/22 «Дзьірмот» выбыў з найвышэйшага дывізіёна Венгрыі, і ў чэрвені 2022 года паўабаронца стаў іграком кіпрскага клуба «Неа Саламіна»[16]. Пакінуў «Неа Саламіну» ў чэрвені 2023 года[17]. У ліпені 2023 года папоўніў склад венгерскага «Дыёшдзьёра»[18]. Міжнародная кар’ераУвосень 2014 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу[19][20]. Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка зборнай. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4). Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[21][22]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia