Уладзіслаў Юзафат Сапега
Уладзіслаў Язафат Сапега, таксама сустракаецца варыянт Уладзіслаў Юзафат Сапега (5 лістапада 1652, Косава — 13 сакавіка 1733, Вішніцы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1681—1684) і крайчы вялікі літоўскі (1684—1699), ваявода менскі (1699—1709) і берасцейскі (з 1709). БіяграфіяЗ кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Крыштафа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Станіслава Казіміра і Андрэя Францішка. Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах у Любліне і Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Прагі і Вены. Удзельнічаў у вайне 1673—1674 гадоў супраць туркаў (Хоцінская бітва, украінская кампанія 1674 года Міхала Казіміра Паца). Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала. У часе Паўночнай вайны (1700—1721) выступаў за саюз з Расіяй[2]. Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, развод у 1693), з якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам з Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крысцінай Сангушкай (у 1697), з якой меў сыноў Караля Юзафа, Казіміра, Яна, Міхала, Францішка, Юзафата і Ігнацыя, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі Уладзіслава Юзафата Сапегу ў Вішніцах[3]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia