Крыштаф Францішак СапегаКрыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661). БіяграфіяВучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641). Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў. У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. 4 сакавіка 1658 года вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян Казімір падпісвае намінацыю на полацкае войтаўства (пасада была незанята са смерці Януша Кішкі ў 1654 годзе) Крыштафу Сапегу[3]. Таксама быў старостам ашмянскім. Сям’яПаходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра. Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia