Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў
![]() Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (УВКБ) — арганізацыя сістэмы ААН, якая займаецца аказаннем дапамогі бежанцам. У 1949 годзе на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (спецыяльная рэзалюцыя № 319 (IV) «Бежанцы і беспадданныя») пастанавіла зацвердзіць з 1 студзеня 1951 года Упраўленне вярхоўнага камісара па справах бежанцаў. На наступнай сесіі Генеральнай Асамблеі 14 снежня 1950 быў зацверджаны статут УВКБ ААН (спецыяльная рэзалюцыя № 428 (V)). Гэтую дату таксама часам лічаць датай утварэння Упраўлення. Штаб-кватэра — у Жэневе, маюцца прадстаўніцтва ў многіх сталіцах і канфліктных кропках па ўсім свеце. Узначальвае Упраўленне Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў. З 15 чэрвеня 2005 г. ім стаў Антоніу Гутэрыш, былы прэм'ер-міністр Партугаліі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia