Альва Мюрдаль
Альва Мюрдаль (шведск.: Alva Myrdal, 31 студзеня 1902, Упсала — 1 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі дыпламат, палітык і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1982 годзе разам з Альфонса Гарсія Роблесам. БіяграфіяСкончыла Стакгольмскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1932 года член Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1936—1948 гадах дырэктар заснаванага ёю сацыяльна-педагагічнага семінара (Педагагічнага інстытута дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 года пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—1972 гадах кіраўнік шведскай дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—1972 гадах міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934, у сааўтарстве з мужам Г. Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Муж (з 1924) — Гунар Мюрдаль — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Дочкі — Сісела Мюрдаль-Бок (нар. 1934), прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстэр, сацыёлаг. Сын — Ян Мюрдаль, пісьменнік. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia