Урад нацыянальнай стабільнасціУрад нацыянальнай стабільнасці (араб. حكومة الإستقرار الوطني) — часовы ўрад у Лівіі. Базуецца ў горадзе Сірт. Падтрымліваецца табрукскім парламентам і ЛНА[1]. Гісторыя5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[2]. Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[3]. 21 верасня 2021 года Палата прадстаўнікоў Лівіі вынесла вотум недавера Дбэйбе, а 10 лютага 2022 года прызначыла Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. 16 мая 2023 года новым прэм’ерам прызначаны Усама Хамада[5]. КанфрантацыяУ жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia