Урад нацыянальнага адзінства (Лівія, 2021)
Урад нацыянальнага адзінства (УНА) (араб. حكومة الوحدة الوطنية, Hukumat al Wahdat al Watania) — часовы ўрад Лівіі, сфармаваны ў сакавіку 2021 года. Ён замяніў канкуруючыя Урад нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі і быў прызнаны ААН, і другі кабінет ат-Тані, які знаходзіўся ў Табруку, што падтрымліваўся войскамі Х. Хафтара. Узнікненне5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[1]. Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[2]. Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад. Яго склад 10 сакавіка зацвердзіла Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Сірце. Пераходны Кабінет міністраў складаецца з 26 міністраў, двух намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама пяці дзяржаўных міністраў[3]. Новае двоеўладдзеУ верасні 2021 года парламент галасуе за вотум недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы, а 10 лютага 2022 года прызначыў Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[5]. У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia