Сутыкненні ў Трыпалі (2022)
Сутыкненні ў Трыпалі — узброенае супрацьстаянне ў Трыпалі (Лівія) паміж прыхільнікамі Фатхі Башагі і Абдэля Дбэйбе. Канфлікт двух палітыкаў адбыўся вакол пасады прэм’ер-міністра. Дбэйба і Башага лічаць менавіта сябе кіраўніком Кабінета міністраў, што вярнула краіну да двоеўладдзя. Перадумовы23 кастрычніка 2020 года ў Лівіі скончылася грамадзянская вайна паміж Урадам нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі, і Палатай прадстаўнікоў, якая знаходзілася ў Табруку. 5 лютага 2021 года бакі канфлікту дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдэль Хамід Дбэйбе быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[1]. Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэта пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў[2]. Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы прэзідэнцкаму савету і новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад[3]. 21 верасня 2021 года Палата прадстаўнікоў вынесла вотум недаверу ўраду нацыянальнага адзінства, а 10 лютага 2022 года прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. БакіУрад Дбэйбе арыентаваны на Турцыю, а непасрэдна ў Лівіі абапіраецца на частку груповак Трыпалі і Місураты. Ён актыўна спрабуе падкупіць моладзь, выкарыстоўваючы дзяржаўныя фінансы для прасоўвання спецыяльнай грашовай дапамогі для маладых. У Дбэйбе ёсць план стаць будучым прэзідэнтам, нягледзячы на тое што закон, прыняты раней Палатай прадстаўнікоў, гэта забараняе[5]. У сваю чаргу Башага заручыўся падтрымкай усходу краіны, у прыватнасці, Табрука, дзе размяшчаецца Палата прадстаўнікоў. Яна падтрымліваецца Лівійскай нацыянальнай арміяй пад камандаваннем Халіфа Хафтара[5]. Характэрна, што ў ходзе грамадзянскай вайны 2010-х гадоў Башага знаходзіўся на баку праціўнікаў Табрука. Асноўным патрабаваннем яго прыхільнікаў з’яўляецца адстаўка ўрада пад кіраўніцтвам Дбэйбе, бо той не выканаў галоўнай сваёй задачы — не былі арганізаваны выбары прэзідэнта і парламента краіны. Выбары павінны былі адбыцца яшчэ 24 снежня 2021 года, але ў апошні момант усе мерапрыемствы былі перанесены на студзень, затым на лета, а пазней яшчэ на нявызначаны тэрмін[5]. АтрадыЗ боку прыхільнікаў Башагі да канфлікту далучыліся фарміраванні ЛНА Хафтара, як, напрыклад, 28-я пяхотная дывізія (брыгада ан-Навасі), 777-я брыгада, 55-ы пяхотны батальён. Яго таксама падтрымалі брыгады апалчэнцаў Зінтана, рэвалюцыянераў Трыпалі, Аль-Халбус, Аль-Марса і Абу Зрэбы. Дбэйбе аб’яднаў вакол сваёй фракцыі Упраўленне падтрымкі стабільнасці, Спецыяльныя сілы стрымлівання (RADA), атрады Эмада аль-Трабілісі, 444-ю брыгаду, 610-ю брыгаду, 301-ы батальён і 52-ю пяхотную брыгаду (апошнія чатыры — былыя часці ЛА). Ёсць інфармацыя, што яго непасрэдна падтрымалі туркі і баевікі групоўкі «Сірыйская нацыянальная армія»[6][7]. СутыкненніРаніцай 17 мая Башага распачаў спробу ўвайсці ў сталіцу, што прывяло да першага ўзброенага інцыдэнту. Палітык заехаў без узброенага суправаджэння, але падвергнуўся нападу баевікоў, саюзных Дбэйбе. Аднак апошні заявіў, што менавіта Башага быў з баевікамі[8]. 22 ліпеня адбыліся новыя сутычкі. Адначасна паміж бакамі канфлікту пачаліся перамовы аб эвакуацыі 60 студэнтаў, якія знаходзіліся ў зоне баявых дзеянняў у адным з універсітэцкіх будынкаў раёна Фарнадж[9]. У канцы жніўня два прэм’ера абмяняліся завочнымі пасланнямі адзін да аднаго. Спачатку Дбэйбе заявіў, што ў Лівіі «няма іншага шляху, акрамя выбараў». Затым Фатхі Башага накіраваў ліст да суперніка, запатрабаваўшы неадкладна перадаць уладу. Пры гэтым ён назваў Дбэйбе былым прэм’ер-міністрам. У адказ яго апанент напісаў у Twitter[10]:
Хутка, 27 жніўня, успыхнулі сутыкненні ў лівійскай сталіцы Трыпалі. Атрады Башагі вылучылі ў сталіцу дадатковыя сілы з Місураты. На некаторы час яго прыхільнікі занялі тэрыторыю міжнароднага аэрапорта Трыпалі[11]. Хутка яны былі вымушаны пакінуць свае пазіцыі ў цэнтры горада, а падмацаванне разгарнуць назад[10]. Да вечара на вуліцах наступіла адноснае зацішша[12]. Прыхільнікі Дбэйбе заяўлялі, што баявыя дзеянні пачаліся пасля правалу перамоваў аб прадухіленні кровапраліцця. У сваю чаргу Башага запэўніваў пра адсутнасць якіх-небудзь падобных мерапрыемстваў. Найбольш уплывовы з саюзных яму палявых камандзіраў Усама Джувейлі ў інтэрв’ю лівійскім СМІ заявіў, што баі былі выкліканы трэннямі паміж групоўкамі і няма злачынства ў тым, каб спрабаваць прывесці да ўлады кіраўніка ўрада, абранага парламентам[10]. 2 і 3 верасня сутыкненні аднавіліся. Баі зафіксаваны ў раёне Варшафала на заходняй ускраіне Трыпалі[13]. АхвярыПадчас інцыдэнту 17 мая быў забіты адзін чалавек[14]. Падчас баёў 22 ліпеня, паводле звестак прадстаўніка сталічнага аддзялення хуткай дапамогі Усама Алі, трое чалавек загінулі. Яшчэ двое параненых мірных жыхароў даставілі ў шпіталь[9]. 27 жніўня, паводле першапачатковых афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, у выніку сутычак загінулі 23 чалавекі, 140 атрымалі раненні[5]. Пазней колькасць ахвяр вырасла да 32 забітых і 159 пацярпелых[15][16]. Рэакцыя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia