Фелікс Піліпавіч Купцэвіч
Фелікс Піліпавіч Купцэвіч (псеўданім: Алесь Валожка, Алесь Валошка, Ф. Гарадзенскі[1]; 21 кастрычніка 1900, Гродна — 31 сакавіка 1938, Мінусінск, ГУЛАГ) — беларускі крытык, празаік, паэт, перакладчык. БіяграфіяПадчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Калузе і Петраградзе. У 1918 годзе вярнуўся ў Гродна. У 1920 годзе разам з Чырвонай Арміяй пакінуў Гродна. З 1924 года працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 годзе сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калінінскага акругкама КП(б)Б (цэнтр — Клімавічы). Друкавацца пачаў у 1920 годзе. У 1926 годзе публікаваў апавяданні ў часопісе «Маладняк Калініншчыны». Даследаваў творчасць Ц. Гартнага, А. Дудара, М. Зарэцкага, К. Чорнага. У 1926 годзе накіраваны на работу ў Латвію. Пасля вяртання ў 1927 годзе намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1929 года вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвінавачанні ў беларускім нацыянал-дэмакратызме ў 1930 годзе выключаны з інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на заводзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ў Мінусінскі лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Творы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia