Фердынанд Раймунд
Фердынанд Раймунд (ням.: Ferdinand Raimund, сапраўднае імя Фердынанд Якаб Райман (ням.: Ferdinand Jakob Raimann; 1 чэрвеня 1790, Вена — 5 верасня 1836, Потэнштайн) — аўстрыйскі акцёр, тэатральны рэжысёр і драматург. БіяграфіяФердынанд Раймунд — сын багемскага токара. Пасля смерці бацькі ў 1804 годзе праходзіў навучанне ў прыдворнай кандытарскай (сучасны Дэмель) і там завёў першыя знаёмствы ў тэатральных колах, а затым кінуў працу, каб стаць акцёрам. У 1808 годзе ён далучыўся да трупы вандроўных камедыянтаў і разам з імі гастраляваў па правінцыі. У 1814 годзе Раймунд вярнуўся ў Вену і з поспехам гуляў у Тэатры ў Ёзэфштаце, дзе выканаў ролю Франца Маора ў «Разбойніках» Шылера. У 1817 годзе перайшоў у трупу Леапольдштацкага тэатра, а ў 1828—1830 гадах кіраваў гэтым тэатрам і паспрабаваў сябе ў якасці рэжысёра. У 1823 годзе адбылася прэм’ера яго першай п’есы «Майстар барометраў на чароўным востраве». Раймунд таксама вядомы дзякуючы п’есам «Дыямент каралеўскага прывіда» (ням.: Der Diamant des Geisterkönigs, 1824), «Дзяўчына з краіны фей, або Селянін-мільянер» (ням.: Das Mädchen aus der Feenwelt oder Der Bauer als Millionä Альпаў, або Чалавеканенавіснік" (ням.: Der Alpenkönig und der Menschenfeind, 1828) і «Раставальнік» (ням.: Der Verschwender, 1834), напісанымі ў традыцыях аўстрыйскага народнага тэатра. У ноч з 29 на 30 жніўня 1836 гады, пасля ўкусу сабакі, якую ён памылкова палічыў шалёнай, пусціў сабе кулю ў рот, аднак памёр не адразу, а толькі 5 верасня. Быў зяцем драматурга і пісьменніка Іозефа Алоіса Глейха. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia