Францішак Ксаверый Пуслоўскі
Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 9 студзеня 1874, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Калекцыянер, аматар мастацтваў, філантроп. БіяграфіяБыў сынам Войцеха Пуслоўскага і князёўны Юзэфы Друцкай-Любецкай. Ахрышчаны 22 верасня 1806 г. Скончыў Collegium Nobilium у Варшаве. Падарожнічаў па Германіі, Англіі, Францыі, Італіі. У 1830-я гг. маршалак шляхты Слонімскага павета, з 16 лютага 1840 па 1846 год маршалак шляхты Гродзенскай губерні. Надворны саветнік. У палацы Крулікарня пад Варшавай сабраў калекцыю карцін, бронзавай і мармуровай скульптуры, гравюр, габеленаў, бібліятэку. Узначальваў Варшаўскае таварыства дабрачыннасці. У 1869 г. ад рымскага Папы Пія IX атрымаў графскі тытул. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia