Францішак Ксаверый Сапега
Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791). БіяграфіяЗ кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала. У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка. Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая. Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia