Франц (карная аперацыя)

Аперацыя «Франц»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата студзень 1943
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР * Партызанская брыгада «За Радзіму» імя А. К. Флегантава

Аперацыя Франц (ням.: Franz) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава, 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, 1-й Мінскай партызанскай брыгады і мясцовага насельнцтва ў Бярэзінскім, Асіповіцкім, Пухавцкім, Чэрвеньскім раёнах у студзені 1943 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі вышэйшага начальніка СС і нямецкай паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіно і Асіповіч. Некалькі дзён партызаны стрымлівалі націск карнікаў. Баі адбыліся каля вёсак Іванічы, Зенанполле (Чэрвеньскі раён), Турын, Пудзіцкая Слабада (Пухавіцкі раён), Каменічы, Пагарэлае, Лочын, пасёлка Градзянка (Асіповіцкі раён). 1-я Мінская брыгада пазбегла акружэння, перасекла шашу Мінск — Магілёў і выйшла на поўнач Чэрвеньскага раёна да возера Пясочнае. Астатнія брыгады разам з мясцовым насельніцтвам, якое ратавалася ад карнікаў былі блакіраваны ў Градзянскім лесе. 7 студзеня створана група прарыву на чале з камандзірам 752-га атрада партызанскай брыгады «За Радзіму» імя Флегантава В. І. Лівенцавым.

8 студзеня партызаны прарвалі блакаду паміж Градзянкай і вёскай Ляды (Чэрвеньскі раён), нанеслі праціўніку страты ў жывой сіле, захапілі 7 кулямётаў, 17 тысяч патронаў і іншыя трафеі, фарсіравалі Бярэзіну каля вёскі Якшыцы (Бярэзінскі раён), вывелі з блакады больш за 1 тысячу мясцовых жыхароў і выйшлі ў Бярэзінскія лясы. У час карнай аперацыі карнікі расстралялі, павесілі, спалілі жывымі 2025 мясцовых жыхароў, спалілі вёскі Ляды (загубілі 45 чалавек), Каменка (10 чалавек) Пухавіцкага раёна, Вялікая Гарожа і пасёлак Май (270 чалавек), Бортнае, Брыцалавічы (676 члавек), Буда (42 чалавекі), Вярбілава (45 чалавек), Градзянка і Яноўка (11 чалавек), Макаўе, Межнае (86 чалавек) Асіповіцкага раёна і іншыя. Вывезлі на катаржныя работы ў Германію больш за 1 тысячу чалавек, захапілі 2400 галоў жывёлы, 60 тон збожжа.

Крыніцы

Літаратура

  • Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. Франц // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 608. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya