Каменка (Пухавіцкі раён)
Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 81 км ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька. ГісторыяРанняя гісторыяУ сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Каміенка ў Блужскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Лісоўскага. У 1858 годзе 88 рэвізскіх душ. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці. У жніўні 1917 года тут адбылося масавае сялянскае хваляванне, якое было падаўлена войскамі і паліцыяй Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. 23 студзеня 1943 года былі забіты 10 жыхароў. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia