Франчэска Гвічардзіні
Франчэска Гвічардзіні (італ.: Francesco Guicciardini; 6 сакавіка 1483, Фларэнцыя — 22 мая 1540, Арчэтры) — італьянскі гісторык, філосаф-гуманіст, палітычны дзеяч. БіяграфіяУ 1511—1514 гг. пасол Фларэнцыі ў Іспаніі, у 1516—1534 гг. намеснік папы ў Мадэне, Раманье, Балонні. У «Гісторыі Італіі» (напісанай у 1537—1540 гг.) даў гісторыю не асобных італьянскіх дзяржаў, а ўсёй краіны як адзінага цэлага, выступаў за нацыянальнае і дзяржаўнае аб'яднанне Італіі. Асноўным рухавіком гісторыі лічыў эгаістычныя памкненні людзей. Выступаў за ўсеагульнае развіццё чалавека, які знаходзіцца, на яго думку, ва ўмовах пастаяннай цыклічнай змены грамадства. Гвічардзіні быў праціўнікам астралогіі, у сваіх творах крытыкаваў крывадушнасць манаства, папства, царквы, прапаноўваў праект замены рэлігіі ўзаемаадносінамі добрасуседскай выгады («Нататкі палітычныя і грамадзянскія», напісаныя ў 1525—1529 гг., апублікаваныя ў 1576 годзе). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia