Фрыда (карная аперацыя)

Аперацыя «Фрыда»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата лістапад 1942
Месца Барысаўскі, Бярэзінскі раён, Смалявіцкі і Чэрвеньскі раёны
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:
  • 8-ы і 10-ы палкі 1-й матарызаванай брыгады СС
  • асобы батальён СС Дырлевангера
  • спецыяльныя каманды паліцыі бяспекі і СД
  • жандармерыя
  • падтрымка танкаў і артылерыі
 СССР:

Аперацыя «Фрыда» (ням.: Frida) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Разгром», партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», партызанская брыгада імя Шчорса і мясцовага насельніцтва ў Барысаўскім, Бярэзінскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах у лістападзе 1942 года, састаўная частка агульнага плана нямецкага камандавання па ліквідацыі партызанскага руху на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» улетку і ўвосень 1942 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, спецыяльных каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі, што наступалі з Барысава, Смалявіч, Чэрвеня і Беразіно, імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Чырвонае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля бою каля вёскі Слабада партызанскія брыгады пад кіраўнцтвам Мінскага падпольнага міжрайкама КП(б)Б зрабілі баявы манеўр і выйшлі з акружэння.

У час карнай аперацыі карнікі загубілі 136 мясцовых жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, 630 галоў жывёлы, разрабавалі вёскі Бортнікі, Забалоцце, Замосце, Кляннік, Старынка, Стрыева, Туры (Смалявіцкі раён), Дубнікі (Чэрвеньскі раён), Пасека (Барысаўскі раён) і іншыя, 1600 жыхароў гэтых вёсак адправілі на прымусовыя работы ў спецыяльны лагер у Смалявічах.

Крыніцы

Літаратура

  • Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. Фрыда // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 608. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya