Фёдар Іванавіч Леантовіч
Фёдар Іванавіч Леанто́віч[2] (3 студзеня 1833 — 21 снежня 1911) — расійскі юрыст і гісторык права, доктар права (1868), ардынарны прафесар, правадзейны стацкі саветнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Папіўка Канатопскага павета Чарнігаўскай губерні. У 1852 годзе скончыў гімназію, у 1855 годзе юрыдычны ліцэй князя Безбародзька ў горадзе Нежын, у 1860 годзе — юрыдычны факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. У 1860—1861 гадах пазаштатны настаўнік у 1-й Кіеўскай гімназіі[3]. У 1861—1863 гадах выконваючы пасаду ад’юнкта кафедры дзяржаўнага права і гісторыі рускага права Рышэльеўскага ліцэя ў Адэсе, магістр дзяржаўнага права (1863)[3]. З 1863 года — дацэнт па кафедры гісторыі рускага права Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра. З 1865 года Ф. І. Леантовіч у Імператарскім Наварасійскім універсітэце: у 1865—1868 гадах дацэнт, у сакавіку—кастрычніку 1868 года экстрардынарны прафесар, у 1868—1891 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права. У 1878—1881 гадах займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта, у 1881—1884 прарэктар, у 1869—1877 гадах рэктар Наварсійскага ўніверсітэта. У 1884—1891 гадах — дырэктар Адэскага камерцыйнага вучылішча[3]. У 1891—1903 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Ф. І. Леантовіч у адстаўцы[3]. Памёр Ф. І. Леантовіч 21.12.1910 (3.1.1911) у Кіславодску. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па гісторыі права народаў нацыянальных ускраін, спецыяліст па гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялікага Княства Літоўскага. Быў правадзейным членам Сербскага вучонага таварыства у Бялградзе і Таварыства гісторыі і старажытнасцей у Адэсе[4]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia