У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кіркораў .
Філіп Кіркораў (нар. 30 красавіка 1967 (1967-04-30 ) , Варна , Народная Рэспубліка Балгарыя ) — расійска-балгарскі спявак , кампазітар і прадзюсар, адзін з найбольш папулярных расійскіх спевакоў. Народны артыст Расіі (2008).
Васьміразовы ўладальнік прэміі «Авацыя», пяціразовы ўладальнік узнагароды «World Music Awards» як самы папулярны спявак Расіі, шматразовы ўладальнік прэмій «Залаты грамафон», «Стопудовы хіт», «Сярэбраная Калоша», лаўрэат штогадовага фестывалю «Песня года». На кінафестывалі «Кінатаўр » у 2002 годзе Кіркораў стаў пераможцам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» за ролю ў мюзікле «Вечары на хутары ля Дзіканькі».
Прадстаўляў Расію на Еўрабачанні 1995 года, заняў 17-е месца. У 1994—2005 гадах быў жанаты з Алай Пугачовай .
Прэміі і ўзнагароды
Ордэн Францыска Скарыны (Беларусь, 2012)
Ганаровы грамадзянін г. Ялты (Украіна, 2010)
Народны артыст Расіі (2008) — за вялікія заслугі ў галіне мастацтва
Народны артыст Украіны (2008) — пазбаўлены
Чалавек года ва Украіне (2008)
Юбілейны медаль «10 гадоў Астане» (Казахстан, 2008)
Кавалер Залатога Ордэна «Служэнне Мастацтву» (8 верасня 2007)
Акадэмік Міжнароднай Акадэміі Культуры і Мастацтва (8 верасня 2007)
Ганаровы ордэн «Прафесіянал Расіі» (30 жніўня 2007)
Народны артыст Чачні (2006)
Народны артыст Інгушэціі (2006)
Акадэмік Міжнароднай Акадэміі Адзінства Народаў Свету (25 лістапада 2006)
Альбомы
1990 — «Филипп»
1990 — «Синдбад-Мореход»
1991 — «Ты, ты, ты»
1991 — «Небо и земля»
1992 — «Такой-сякой»
1994 — «Я не Рафаэль»
1995 — «Скажи Солнцу: „Да!“»
1998 — «С любовью к Единственной»
1998 — «Ой, мама, шика дам!»
2000 — «ЧелоФилия»
2001 — «Magico Amor» (іспанамоўны альбом)
2001 — «Влюблённый и безумно одинокий»
2003 — «Незнакомка»
2004 — «Дуэты»
2007 — «For You»
2011 — «ДруGOY»
Санкцыі
Занесены ў санкцыйныя спісы Літвы (з 2021), Эстоніі (красавік 2022)[ 2] , Латвіі (май 2022)[ 3] , Канады (20.7.2023), Аўстраліі (24.2.2024)[ 4] .
Крыніцы
Фота, відэа і аўдыё Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка
Удзелы Удзельнікі
Песні