Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
Расія дэбютавала на конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 1994 годзе. Першай прадстаўніцай краіны стала Маша Кац, якая выступала пад псеўданімам Юдіфь. Яна заняла 9 месца, што з'яўлялася лепшым дасягненнем краіны да 2000 года, калі спявачка Алсу заняла 2 месца. У пачатку 21-га стагоддзя дзяржава стала адной з самых паспяховых на конкурсе. Краіна здабыла адну перамогу (ў 2008 годзе), чатыры разы (ў 2000, 2006, 2012, 2015) займала другое месца, а таксама чатыры разы брала трэцяе месца (ў 2003 і 2007, 2016 і 2019 гадах). Акрамя таго пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе Расія толькі аднойчы не змагла прайсці ў фінал (у 2018 годзе). За ўсю гісторыю ўдзела Расіі ў «Еўрабачанні» толькі два спявакі вярталіся на конкурс. Гэта Дзіма Білан, які заняў другое месца ў 2006 годзе і перамог ў 2008, і Сяргей Лазараў, які заняў трэцяе месца ў 2016 годзе і прыняў удзел у 2019, паўтарыўшы свой мінулы поспех. У 2012 расійскія ўдзельнікі абнавілі ўзроставы рэкорд удзельнікаў конкурсу. Адной з удзельніц гурта «Буранаўскія бабулі» Наталлі Пугачовай на момант удзелу было 74 гады. Аднак ужо ў 2013 годзе іх рэкорд быў пабіты ўдзельнікамі з Швейцарыі, кантрабасісту гурта Takasa было на момант удзелу 95 гадоў. 25 лютага 2022 года ЕВС заявіў аб дыскваліфікацыі Расіі з конкурсу «Еўрабачане 2022» у сувязі з уварваннем расійскіх войск ва Украіну[1]. У адказ на гэта 26 лютага абодва расійскія вяшчальнікі (УДТРК і Першы канал) у аднабаковым парадку спынілі членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе[2]. Гэта робіць немагчымым далейшы ўдзел Расіі ў конкурсе, да таго моманту, пакуль хаця б адна вяшчальная кампанія з Расіі не ўступіць у ЕВС. За ўсю гісторыю ўдзелу на конкурсе Расія атрымала ў фіналах 3530 балаў, а ў паўфіналах – 1892. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасаванняСтанам на 2021 год гісторыя галасавання Расіі выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марселя Безансона
Прэмія Барбары Дэкс
ТэлетрансляцыіТэлетрансляцыю конкурсу «Еўрабачанне» ў Расіі праводзілі два тэлеканалы: «Першы канал» і «Расія 1». Даволі цікавым з’яўляецца той факт, што тэлеканалы транслявалі конкурс па чарзе, мяняючыся кожны год. Аднак з 1999 па 2007 гады трансляцыяй конкурсу займаўся толькі адзін тэлеканал — «Першы канал». ГалерэяЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia