You Are the Only One (песня Сяргея Лазарава)
«You Are the Only One» (бел.: Ты — адзіная[1]) — песня расійскага выканаўцы Сяргея Лазарава, з якой ён выступіў на конкурсе песні Еўрабачанне 2016. Прэзэнтацыя сінгла і відэакліпа адбылася ў праграме «Весці ў суботу» 5 сакавіка 2016 года на тэлеканале «Расія-1». Аўтарамі сінгла выступілі Дзімітрыс Кантопулас і Філіп Кіркораў[2]. Песня заняла трэцяе месца на конкурсе песні Еўрабачанне 2016, атрымаўшы перамогу ў галасаванні тэлегледачоў. У далейшым песня стала першым сінглам з шостага студыйнага альбома Лазарава THE ONE, куды ўвайшла пад нумарам 9. Стварэнне песніУ адным з інтэрв’ю Сяргей Лазараў распавёў[3], што не адразу даў згоду на ўдзел у конкурсе[4]. Паводле яго слоў, ён восем гадоў абыходзіў конкурс бокам, але яму ўсё жа шмат разоў прапанавалі прадставіць краіну на конкурсе. Пра тое, што Сяргей Лазараў будзе прадстаўляць Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2016, стала вядома на пачатку снежня 2015 года. Пазней, некаторы час да сакавіка пра песню і яе выканаўцу нічога не было чутна[5]. 2 сакавіка ў афіцыйным акаўнце Філіпа Кіркорава быў апублікаваны цізер да відэакліпа[6]. Аўтарамі музыкі з’яўляюцца грэчаскі кампазітар Дзімітрыс Кантопулас і расійскі спявак і прадзюсар Філіп Кіркораў[7]. Тэкст для кампазіцыі быў падрыхтаваны Джонам Балардам і Ральфам Чарлі. Рэліз кампазіцыі адбыўся 5 сакавіка 2016 года на тэлеканале «Расія-1»[8]. 10 мая 2016 года Сяргій Лазараў выканаў песню ў першым паўфінале конкурсу песні Еўрабачанне 2016.
Відэакліп![]() Раніцай 5 сакавіка на афіцыйным канале Сяргея Лазарава ў «YouTube» і партале «УДТРК» адбылася прэм’ера відэакліпа на сінгл[11]. Кліп быў зняты рэжысёрам Канстанцінам Чарапковым і піцерскай камандай «Illuminariun 3000», якая працуе ў сферы стварэння 3D-інсталяцый. Вырабніцтвам відэакліпа занялася кампанія «SEVER Production Co». У відэакліпе таксама прыняла ўдзел мадэль Уладзіслава Еўтушэнка, якая прадстаўляла Расію на конкурсе Міс Сусвет 2015. Як распавёў сам выканаўца ў сваім акаўнце Instagram, здымкі відэакліпа праходзілі ў снежні 2015 года ў спецыяльна пабудаванай студыі. Сама песня і відэакліп трымаліся ў строгім сакрэце[12][13]. Лазараў адзначыў, што пастаноўка на сцэне конкурсу будзе значна адрознівацца ад пастаноўкі ў відэакліпе. Відэакліп атрымаў добрыя водгукі як ад музычных крытыкаў, так і ад расійскіх слухачоў[14]. АцэнкіВядомы расійскі прадзюсар, спявак і кампазітар, а таксама па сумяшчальніцтве аўтар конкурснай песні Філіп Кіркораў ацаніў песню па даслугах і таксама ў сваім меркаванні згадаў, што ў Расіі ёсць артысты, якія можуць прадстаўляць музыку[15]:
Сам выканаўца песні Сяргей Лазараў падчас інтэрв’ю аднаму з расійскіх тэлеканалаў прызнаўся, што песня і прадстаўленне Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2016 сарвала яму водпуск пасля канцэртнага тура. Ён пракаменціраваў і песню і гэты момант[16]:
Спіс кампазіцый
Гісторыя рэліза
Пазіцыі ў чартах
Рускамоўная версія3 жніўня 2016 года Лазараў выпусціў рускамоўную версію песні пад назвай «Пусть весь мир подождёт». Тэкст не з’яўляўся перакладам арыгінала, але тэма адзінай любові была захавана ў прыпеве. У далейшым гэтая версія стала першым сінглам з пятага альбома Лазарава «В Эпицентре», куды ўвайшла пад нумарам 9. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia