Харытон Сцяпанавіч Гарагляд
Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11 кастрычніка 1898, Стахава, сучасны Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі[2]. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны[2]. БіяграфіяУ 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[2]. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць)[2]. Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР[2]. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970[3]) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава. Навуковая дзейнасцьХ. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання[2]. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах[2]. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі[2]. БібліяграфіяСярод апублікаваных прац:
і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia