Хомск
Хомск[1] (трансліт.: Chomsk, руск.: Хомск) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хомскага сельсавета. ГісторыяУпершыню згадваецца як вёска Здзітаўскай воласці пад 1518 годам. У 1551—1552 гадах Хомск стаў мястэчкам. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. Належаў Нарушэвічам, Дольскім, Вішнявецкім, Агінскім. Падчас вайны 1654-1667 гадоў, у сакавіку 1660 года спалены атрадам маскоўскага войска Івана Хаванскага[2]. З Хомска 30 жніўня (10 верасня) 1771 года вялікі гетман літоўскі М. К. Агінскі заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці»[3]. З 1793 года Хомск цэнтр графства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1797 годзе Войцах Пуслоўскі заснаваў у Хомску суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1838 года[4]. У 1872—1875 гадах пабудавана мураваная царква па праекце архітэктара К. Увядзенскага[5]. З 1879 года дзейнічала паштовая станцыя. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. Падчас 2-й сусветнай вайны ў ліпені 1943 года акупанты спалілі 470 дамоў, загубілі 1760 чалавек[6]. У 1988 годзе паблізу Хомска створана аднайменнае вадасховішча[4]. ЭканомікаУ 1997 годзе ў Хомску створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па вытворчасці мінеральных і пітных водаў «Фрост». НасельніцтваПамятныя мясціны
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia