Храбрае сэрца (фільм)«Храбрае сэрца» або «Адважнае сэрца» (англ.: Braveheart) — амерыканская эпічная гістарычная драма 1995 года, другі поўнаметражны фільм, зняты і спрадзюсаваны Мэлам Гібсанам, які іграе шатландскага воіна Уільяма Уолеса ў Першай вайне за незалежнасць Шатландыі супраць караля Англіі Эдуарда I. Фільм атрымаў дзесяць намінацый на прэмію «Оскар» і выйграў пяць, уключаючы «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр» (Гібсан), «Найлепшая аператарская праца», «Найлепшы мантаж гукавых эфектаў» і «Найлепшы грым»[12]. СюжэтДзеянне фільма пачынаецца ў 1280 годзе ў Шатландыі. Гэта гісторыя легендарнага нацыянальнага героя Уільяма Уолеса, які прысвяціў сябе барацьбе з англічанамі пры каралю Эдвардзе I. Ён рана страціў бацьку, які загінуў ад рук англічан, і яго забраў да сябе дзядзька Аргайл, які даў яму добрую адукацыю ў Еўропе. На радзіму Уільям вяртаецца ўжо дарослым чалавекам, які марыць завесці сям’ю і жыць мірным жыццём. Але лёс распарадзіўся інакш. Яго нявесту забілі англічане, і ён пачаў свой крыжовы паход за свабоду. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia