Зялёная кніга (фільм)
«Зялёная кніга» (англ.: Green Book) — амерыканская камедыйная біяграфічная драма рэжысёра Пітэра Фарэлі 2018 года. Карціна расказвае рэальную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША вядомага джазавага піяніста Дона Шырлі і звычайнага кіроўцы Тоні Валелонга, паміж якімі з часам узнікае сяброўства. Галоўныя ролі выканалі Віга Мортэнсен, Махершала Алі і Лінда Кардэліні. Прэм’ера фільма адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта 11 верасня 2018 года, дзе ён атрымаў галоўную ўзнагароду «Народны выбар»[4][5]. У ЗША фільм выйшаў у абмежаваным пракаце 16 лістапада 2018 года, па ўсёй краіне — 21 лістапада[6]. У Беларусі фільм пачалі паказваць з 24 студзеня 2019 года[7]. З 8 сакавіка 2019 года планавалася пачаць паказваць фільм у беларускай агучцы, але праз тэхнічныя праблемы, паказы пачаліся толькі 11 сакавіка. Фільм быў уганараваны шматлікімі кінаўзнагародамі, сярод якіх прэмія «BAFTA», тры прэміі «Залаты глобус» і тры прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia