Хрысціна Іванаўна Салавій
Хрысціна Іванаўна Салавій (укр.: Христина Іванівна Соловій; нар. 17 студзеня 1993, Драгобыч, Львоўская вобласць, Украіна) — украінская спявачка, аўтар-выканаўца песень. Відэакліп «Тримай» прынёс Хрысціне сапраўдны дэбют, увайшоўшы ў спіс самых папулярных украінскіх музычных відэа на YouTube. Кліп атрымаў больш за 44 млн праглядаў І зрабіў спявачку прызёрам на прэмію YUNA-2016 у намінацыі «Культура і музыка». Хрысціна Салавій — першая артыстка, чыім прадзюсарам стаў Святаслаў Вакарчук. 22 верасня 2015 года Салавій прэзентавала дэбютны альбом «Жывая вада». У ім раскрылася ўся прыгажосць народнай музыкі лемкаў, выкананых у аранжыроўцы, блізкай да джазавай. Акрамя дзесяці аўтарска адаптаваных народных песень, у дэбютніку ёсць і два ўласныя творы — «Тримай» і «Синя пісня». 26 кастрычніка 2018 года выйшаў другі альбом «Любий друг», у якім аб’яднана жывая музыка з электроннай. Мілаш Еліч, Павел Літвіненка і Аляксей Саранчын таксама сталі саўнд-прадзюсарамі альбома. Ён скаладаецца з 11 аўтарскіх песень Хрысціны Салавій. У тым жа годзе лірычная кампазіцыя «Стежечка» стала афіцыйным саўндтрэкам да фільма «Круты 1918». ДзяцінстваНарадзілася 17 студзеня 1993 года ў Драгобычы у сям’і харавых дырыжораў. Бацькі спявачкі пазнаёміліся ў Львоўскай нацыянальнай музычнай акадэміі імя Мікалая Лысенкі. Аляксандра Стэфанаўна Салавій, маці спявачкі, выкладае хор у старэйшых класах Драгобыцкай музычнай школы[2]. Бацька, Іван Уладзіміравіч Салавій, быў дзяржаўным служачым у аддзеле культуры Драгобыцкага гарадскога савета. Бабуля, Вольга Яўгенаўна Скрабала, на працягу доўгага часу працавала кіраўніком ансамбля бандурыстаў. Але з нараджэннем ўнука (Яўгена Салавій), а затым і ўнучкі, пайшла на пенсію, каб прысвяціць сябе выхаванню дзяцей. Яна неаднаразова запявала ўнукам старадаўнія Галіцкія песні, расказвала ўкраінскія казкі і легенды. Часта і сама складала песні і вершы, трохі грала на фартэпіяна. У 11-гадовым узросце Хрысціна даведалася, што мае на чвэрць лемкаўскае паходжанне. Гэтаму паспрыяла праслухоўванне песні «Под облáчком» версіі Анічкі Чэберэнчык, што паўплывала на далейшае светаўспрыманне і музычны густ выканаўцы. У 2011 годзе Хрысціны Салавій скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. Пасля пераезду з сям’ёй у Львоў яшчэ тры гады праспявала ў хоры «Лемковина»[3]. Узроставы дыяпазон удзельнікаў складаў 50-80 гадоў, тады як Хрысціне было ўсяго 17. Удзел у калектыве моцна паўплываў на зацвярджэнне яе як асобы[4]. Спявачка разам з хорам пачала ездзіць на ўкраінскі фестываль «Лемківська ватра». Бацькі ніколі не настойвалі, каб дзеці займаліся толькі музыкай. Таму брат скончыў Львоўскую палітэхніку, а Хрысціна — філалагічны факультэт Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. Музычная кар’ераДэбют на тэлебачанніУ 2013 годзе ў выкананні Хрысціны Салавій прагучала лемкаўская песня «Горе долом ходжу» на тэлевізійным песенным конкурсе «Голас краіны-2013» ва Украіне. Пасля выступу спявачка трапіла ў каманду да ўкраінскага прадзюсара Святаслава Вакарчука. 20-гадовая дзяўчына падкрэсліла, што ніколі не будзе спяваць расейскую поп-музыку і адмовіцца ад удзелу ў праекце, калі толькі Ціна Караль ці Аляксандр Панамароў павернуцца да яе[3]. Крысціна дайшла да паўфіналу конкурсу[5]. Дзякуючы конкурсу Салавій пачала працаваць са Святаславам Вакарчуком, выпусціўшы адразу ж некалькі кліпаў на ўласныя словы і музыку. Альбомы2015: Жива вода22 верасня 2015 года на фестывалі ГогольFest адбыўся рэліз дэбютнага альбома Хрысціны Салавій «Жива вода». Ён складаецца з 12 песень, Дзве з якіх — «Тримай» і «Синя пісня»[6] — напісала сама спявачка. Астатнія ж 10 — гэта украінскія народныя кампазіцыі у аўтарскай адаптацыі Святаслава Вакарчука. Альбом увайшоў у топ-10 лепшых альбомаў 2015 года[7] і топ-12 лепшых украінскіх альбомаў 2015 года[8]. Запіс альбома праходзіў у Кіеве, на студыі «ЗвукоЦех». Мілаш Еліч і Святаслаў Вакарчук сталі саўнд-прадзюсарамі альбома[9]. Першы аўтарскі кліп Хрысціны на песню «Тримай» выклікаў вялікі ажыятаж на прасторы Інтэрнэту. За некалькі дзён пад відэа-працай стаяў паказчык у 1 млн праглядаў на YouTube. Другі кліп на лемкаўскую песню «Під облачком» у сакавіку 2016 года дасягнуў 1 мільёна праглядаў за 5 месяцаў пасля прэм’еры. Кожны музычны відэакліп Салавій набірае па некалькі мільёнаў праглядаў[10][11], а кліп на песню «Тримай» перавысіў адзнаку ў 44 мільёны[12]. Цікава, што твор з’явіўся амаль адразу ж пасля першага эфіру «Голасу краіны»[13]. 2018: Любий друг26 кастрычніка 2018 года Хрысціна выпусціла новы альбом пад назвай «Любий друг». Ён амаль цалкам складаецца з аўтарскіх песень, натхнёных асабістымі споведзямі і ўспамінамі спявачкі. Выключэнне — народная кампазіцыя «Оченька мої чорні». Упершыню выхад аўтарскага зборніка быў анансаваны яшчэ ўвосень 2016 года. У альбом увайшло 11 песень, тры з якіх былі выпушчаныя асобнымі сінгламі — «Хто, як не ти», «Fortepiano» і «Шкідлива звичка»[14]. Альбом увайшоў у рэйтынг топ-18 найлепшых украінскіх альбомаў 2018 года[15]. Хрысціна сама стала аўтарам слоў і музыкі да альбома. Музыка ў песнях «Шкідлива звичка» і «Про Весну»[16] была напісана ў суаўтарстве з братам, Яўгенам Салавій. Не абышлося ў альбоме і без аўтарскай адаптацыі Салавій да твораў іншых аўтараў. Песня «Океан»[17] гэта пераклад і адаптацыя верша «memento море» Марыі Кеўлінай, «Стежечка»[18] віешыаІвана Франка («Отсе тая стежечка»), «Оченька мої чорні» — народная букавінская песня. У стварэнні «Любого друга» таксама ўдзельнічаў і Мілаш Еліч. 2019 года ў продаж паступіў абмежаваны тыраж CD-дыскаў альбома. Дызайнам кампакт-дыска займаліся Андрэй Балан, Павел Літвіненка (адзін з саўнд-прадзюсараў альбома) і Антон Песоцкі. Сінгл «Fortepiano», які больш за ўсё раскрывае гучанне альбома, сабраў ужо больш за 12 мільёнаў праглядаў на YouTube[19]. 2018: КінопроєктУ 2018 годзе кампазіцыя «Стежечка» (на словы Івана Франка у аўтарскай адаптацыі выканаўцы) з другога альбома «Любий друг» стала афіцыйным саўндтрэкам ўкраінскага гістарычнага экшэна «Круты 1918»[20]. Аднайменны кліп, які пабачыў свет 22 студзеня 2018 года, складаецца з кадраў з фільма і асобна знятых планаў з самой Хрысцінай. Рэжысёрам відэароліка, як і фільма, выступіў Аляксей Шапараў. У кінастужцы, акрамя «Стежечки», прагучала яшчэ адна кампазіцыя ў выкананні Хрысціны з рэпертуару гурта «Океан Ельзи» — «Холодно». АртыстызмМузычны стыльУкраінскія музычныя крытыкі лічаць Хрысціну Салавий украінскай фолк, фолк-рок, поп, індзі-поп, дрым-поп, поп-рок спявачкай і аўтарам песень, а таксама поп-фолкам новага пакалення. УплыўЗ самага пачатку сваёй кар’еры Хрысціна не хавала, якія гурты і выканаўцы паўплывалі на яе творчае развіццё. У прыватнасці такія як Серж і Шарлота Генсбур, Земфіра[21], Кветка Цісык, гурт «Океан Ельзи», Ніна Мацвіенка, Руслана, гурт Queen, хор Вяроўкі, ВВ[22], Бумбокс. Перыядычна спявачка звяртаецца да улюбёнага рэжысёру Ларса фон Трыера. Іншая дзейнасцьЛюбоў да літаратурыУ 2009 годзе Хрысціна Салавій паступіла на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «Літаратурная крытыка», таму што хацела трывала звязаць сваё жыццё з літаратурай. Навучанне ў ЛНУ, як і сам пераезд у Львоў, вельмі паўплывалі як на развіццё асобы Хрысціны, так і на яе ўзровень самасвядомасці. Любімыя лектары — Ірына Старавойт (Гісторыя сусветнай літаратуры) і Расціслаў Чопік (гісторыя ўкраінскай літаратуры). З першага ж курсу Салавій трапіла ў кола Львоўскай багемнага асяроддзя. Сярод блізкага атачэння спявачкі былі таленавітыя паэты, пісьменнікі, перакладчыкі, акцёры і мастакі. Знаходзячыся ў такім калектыве, Хрысціна неаднаразова наведвала магілу любімага паэта на Янаўскіх могілках — Багдана-Ігара Антоныча (былога студэнта ЛНУ). Менавіта там з вуснаў спявачкі ўпершыню прагучалі лемкаўскія песні ў вузкім коле аднадумцаў[23]. Сацыяльны актывізмУ 2018 годзе спявачка падтрымала гуманістычную ініцыятыву UAnimals і з’явілася на чырвонай дарожцы Нацыянальнай кінапрэміі Золота дзиґа у футболцы «Цырк без жывёл». Пасля гэтага на афіцыйнай старонцы ў Facebook выканаўца звярнулася з заклікам да забароны падобнай дзейнасці. Выканаўцу заўсёды натхняла і захапляла зоаабарончая дзейнасць Брыжыт Бардо[24]. У тым жа годзе Хрысціна далучылася да акцыі ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, незаконна асуджанага ў Расіі[25]. Прэміі
У 2015 годзе радыё «Аристократи» узнагародзіла Хрысціну Салавій як лепшы «Стартап года» ў намінацыі «Культура і музыка»[26]. У 2016 годзе на музычнай прэміі YUNA Music Award for Discovery of the Year Хрысціна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы відэакліп» за музычны кліп да песні «Тримай». Таксама спявачка выступала і ў рамках цырымоніі ўзнагароджання[27]. У 2017 годзе атрымала ўзнагароду «Выбар публікі» на музычнай прэміі «# Селекція» ад радыёстанцыі «Джем ФМ». Галасаванне праходзіла на сайце Radioclub[28]. У 2018 годзе па версіі часопіса «Фокус» увайшла ў рэйтынг «100 самых уплывовых жанчын»[29] і «100 самых уплывовых украінцаў»[30]. У 2019 годзе на музычнай прэміі YUNA-2019 Салавій была намінаваная як «Лепшая выканаўца» разам з такімі спявачкамі як Джамала, Насця Каменскіх, TAYANNA і Оля Палякова[31]. ДыскаграфіяСтудыйныя альбомы
Сінглы
Музычныя кліпы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia