Алег Генадзьевіч Сянцоў
Алег Генадзьевіч Сянцоў (нар. 13 ліпеня 1976; Сімферопаль, Крымская вобласць, УССР) — украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік. Біяграфічныя звесткіСтаў знакамітым у 2012 годзе пасля выхаду дэбютнага фільма «Гамер», з якім ён удзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафестывалях. Генеральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2]. 11 мая 2014 года ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар у Лефортава[3]. Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыма Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну[4]. 25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні. З 13 лістапада 2017 Алег Сянцоў знаходзіўся ў калоніі № 8 «Белы мядзведзь» у Лабытнангі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі). Летам 2018 года абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, пры гэтым Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Пад канец жніўня 2019 года пераведзены ў адзін з маскоўскіх СІЗА[6]. 7 верасня вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[7]. У лютым 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Сянцоў уступіў у тэрабарону Украіны.[8] Фільмаграфія
УзнагародыУзнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужність» I-й і III-й ступеняў. 25 кастрычніка 2018 года было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў лаўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10][11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia