Царква Прападобнай Параскевы Сербскай (Балата)
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай — праваслаўны храм у вёсцы Балата Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. ГісторыяПабудавана ў 1882 годзе з дрэва паводле праекта інжынера Фёдара Афанасьева (складзены ў 1880) на месцы старога храма. У 1879 годзе вяскоўцы сабралі 694 рублі, мясцовы памешчык А. М. Ган ахвяраваў дрэва і жалеза на дах. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў з сям’ёй і мясцовыя жыхары. АрхітэктураАб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае кубападобны цэнтральны аб’ём з цыбулепадобнай галоўкай над стронкім чатырохсхільным дахам, памавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і тро’ярусную званіцу. Цэнтральны і два бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна шасцю- і чатырохкалоннымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аконных праёмаў, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай. Інтэр’ерУ інтэр’еры драўляны трох’ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інжынера Аляксандра Рэмера. Абразы XVIII — XIX стагоддзяў: «Прападобная Параскева Пятніца», «Мікалай Цудатворац», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Маці Божай», «Архідыякан Сцяфан», «Свяціцель»; Евангелле 1780 г. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia