Царква Святога Міхаіла (Брунары)
Царква Архангела Міхаіла — колішні грэка-каталіцкі храм у в. Брунары Гарліцкага павета Малапольскім ваяводства. Належыць да ўзораў класічнага лемкаўскага дойлідства[1]. У 2013 годзе храм уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з іншымі драўлянымі цэрквамі ў Польшчы і Украіне. Гістарычны аглядПершая бажніца ў Брунарах з’явілася пасля 1616 года, калі ў вёсцы была заснавана ўніяцкая парафія. Новую царкву пабудавалі ў 1653 годзе, а цяперашнюю — у XVIII стагоддзі. У 1831 годзе яе перабудавалі і пашырылі. Былы прэзбітэрый аб’ядналі з нефам. Пасля аперацыі «Вісла» ў 1947 годзе, калі лемкі былі пераселены на заходнія тэрыторыі Польшчы, храм стаў выкарыстоўвацца як касцёл. АрхітэктураДраўляная царква адносіцца да лемкаўскага дойлідства XVII стагоддзя. Архітэктурная структура храма падзелена на тры квадраты: алтар, неф і бабінец. Усе вонкавыя элементы царквы пакрыты гонтам. Над бабінцам узвышаецца вежа. Кожная баня ўвянчана дэкаратыўнымі крыжамі. Інтэр’ер![]() Унутры барочны іканастас XVIII стагоддзя. Захаваліся насценныя фрэскі XVIII — ХІХ стагоддзяў, наспісаныя ў сініх танах з вінаграднымі матывамі. Акрамя галоўнага алтара XVII стагоддзя ў царкве ёсць два бакавыя алтары XVIII стагоддзя, у якіх знаходзяцца каштоўныя ў мастацкім плане іконы Маці Божай і Праабражэння Гасподняга. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia