Царква Святой Ганны (Ялова)
Царква́ Свято́й Га́нны — праваслаўны храм на могілках у вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Царква збудавана ў гонар святой праведнай Ганны ў 1871 годзе. На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм з’яўляўся прыпісным да парафіі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шарашове. 1 чэрвеня 1961 года дзеючая прыпісная царква ў вёсцы Ялова была знята з уліку Брэсцкім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Святой Ганны ў в. Ялова. Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці святой праведнай Ганны, на трэці дзень Уваскрашэння Хрыстова, Святой Тройцы і Раства. Архітэктура![]() Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Храм пабудаваны з хваёвага бруса. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пераходзіць у трохгранную апсіду, трохвальмавае пакрыццё якой пластычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёма. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценне», пад якім размешчаны прамавугольны ўваходны праём. Справа ад уваходу размяшчаецца паўзашклёная веранда з асобным уваходам. Сцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia