Царква Святой Тройцы (Блонь)
Царква Святой Тройцы — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызма[1]. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[2]. ГісторыяЦарква была пабудавана ў 1826 годзе з драўлянага бруса на месцы згарэлага ў 1820 г. храма. Капітальна адраманавана ў 1873 г. на сродкі прыхаджан і казны (5975 руб.)[1]. У 1930-х гадах у царкве служыў святар Аляксандр Шылай, які нарадзіўся ў 1879 годзе ў Слуцку. Калі ў жніўні 1935 года царкву зачыніла савецкая ўлада, і пачалі здымаць званы, святар застаўся жыць у Блоні, працягваў сваю службу па хатах у вернікаў. Пад час Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў 1937 годзе арганізаваў збор подпісаў за адраджэнне царквы. 6 жніўня 1937 года Аляксандра Шылая арыштавалі і расстралялі, абвінаваціўшы ў антысавецкай агітацыі. Сям'ю святара выслалі. Аляксандр Шылай быў пасмяротна прызнаны свяшчэннамучанікам[3]. АрхітэктураЗ’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Будынак сіметрычна прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай. Кампазіцыя будынка заснавана на чаргаванні рознавысокіх аб’ёмаў. Званіца з высокім шпілем над бабінцам (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным купалам над сяродкрыжжам. Галоўны і бакавыя фасады маюць высокую цэнтральную частку і фланкіруючыя нізкія аб'ёмы. Трохвугольны франтон галоўнага фасада падтрымліваюць чатыры мураваныя калоны, утвараючыя манументальны ўваходны порцік. Гарызантальна ашаляваныя сцены завершаны карнізам с поясам «сухарыкаў», разным фрызам геаметрычнай арнаменцікі, а таксама прарэзаны прамавугольнымі і васьміграннымі аконнымі праёмамі. У барабане аконныя праёмы паўцыркульныя. Асноўная частка інтэр’еру раздзелена 2-ма радамі невысокіх калон з цэглы на тры нефы. Бакавыя нефы значна ніжэйшыя за цэнтральны. Над бабінцам на такіх жа калонах размешчаны хоры. Столь падшыўная, плоская, у барабане — пірамідальная, гранёная[4]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia