Царква Узвіжання Святога Крыжа (Аранчыцы)
Царква Узвіжання Святога Крыжа - праваслаўны храм у в. Аранчыцы (Пружанскі раён), на заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з цэглы на месцы драўлянага храма. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць трох'ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) і чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных светлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашенне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб'ёму — вялікі арачны аконны праём фланкіраваны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў. Інтэр’ер асветлены светлавым барабанам на ветразях. Прастора трапезнай адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 18 ст. «Святы Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia