Цьмянец

Цьмянец

Цьмянец дурманлівы (Chaerophyllum temulum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaerophyllum L.

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29614
NCBI  54707
EOL  71043
GRIN  t:2340
IPNI  39801-1

Цьмя́нец[1][2] (Chaerophyllum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 46[3] (каля 40[2]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя (клубневыя) і шматгадовыя (карэнішчавыя) травяністыя расліны з прамастойнымі сцябламі. Лісце чаргаванае, шматразова перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, зрэдку ружовыя і пурпуровыя, сабраныя у складаныя парасоны. Плод — віслаплоднік з тупымі рэбрамі.

Некаторыя віды

Цьмянец дурманлівы (Chaerophyllum temulum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Выкарыстанне

Лекавыя, харчовыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя і пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  3. Chaerophyllum // The Plant List (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya