Цімафей Андрэевіч Вяроўкін
Цімафей Андрэевіч Вяроўкін (нар. 2 жніўня 1993, Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец гомельскага баскетбола, навучаўся ў спарткласе ў сярэдней школе № 60. Потым навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. Выступаў за беларускія клубы «Віталюр-РДВАР», «Рубон» і «Сож» / «Гомельcкія рысі». Выступаў за юнацкую (2009), юніёрскую (2011) і моладзевую (2012) зборную Беларусі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. З 2018 года — гуляючы трэнер «Гомельскіх рысяў». У сезоне 2023/24 — галоўны трэнер моладзевай каманды, з 2024 года — галоўны трэнер асноўнай каманды[1]. Кар’ера баскетбаліста
Кар’ера трэнера
Дасягненні
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia