Аляксандр Сяргеевіч Семянюк
Аляксандр Сяргеевіч Семянюк (нар. 14 верасня 1993, Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Кар’ераВыхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1]. Пачынаў кар’еру ў клубе «Віталюр-РДВАР» у 2009 годзе і выступаў за яго да расфармавання ў 2011 годзе. Сезон 2011/2012 распачаў ў клубе «Мінск-2006», стаў уладальнікам Кубка Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 года пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2006-2», стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі. Сезон 2013/2014 правёў у Гродне, выступаў за клубы «Прынёманне» (да снежня 2013 г.) і «Гродна-93». У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» і пяць разоў выйграваў з клубам чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі. Выступаў за юнацкую U-16 (2009), юніёрскую U-18 (2010—2011), моладзевую U-20 (2011—2012) і нацыянальную (з 2014) зборную Беларусі[2]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia