Віталь Віктаравіч Лютыч
Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Кар’ераПачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[2]. Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў: U-16 (2008), U-18 (2009—2010), U-20 (2011—2012). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года. У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй. З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)[3]. У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск». У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў»[4], у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей»[5]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[6]. У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара»[7]. Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У сезоне 2022/23 выступаў за расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[8][9]. У жніўні 2023 года заключыў кантракт з сербскім клубам «Злацібор» (Чаеціна)[10]. У лістападзе 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Барнаул» (Алтайскі край)[11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia