Цімаці Снайдэр
Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. БіяграфіяВучыўся ў Браўнаўскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША). ДзейнасцьАўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы. У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[5], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[6] Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia