Чамярыца (род раслін)
Чамярыца[1] (Verátrum) — род раслін сямейства Melanthiaceae. Батанічнае апісаннеЧамярыцы — гэта шматгадовыя травы, якія развіваюць кароткае падземнае карэнішча і высокія надземныя сцёблы, акружаныя пры аснаванні похвамі леташняга лісця. Сцябловае лісце шматлікае, складкавае, эліптычнае, сцеблаабдымнае. Сцябло заканчваецца мяцёлкавым суквеццем; кветкі зеленаватыя (у Veratrum album), або цёмна-чырвоныя (у Veratrum nigrum); калякветнік шасцілістковы, не ападае, тычынак шэсць, песцік з верхняй трохгнёздавай завяззю і трыма слупкамі — гэтая асаблівасць прымушае некаторых батанікаў адносіць чамярыцу да сямейства Colchicaceae. Плод — каробачка, насенне пляскатае, крылатае. Расліна атрутная[2], змяшчае алкалоід вератрын. Veratrum album у Іспаніі доўгі час называлі травой арбалетчыкаў, маючы на ўвазе баявое выкарыстанне атрутнага дзеяння расліны[3]. Біялагічныя асаблівасціТэрмін жыцця расліны складае каля 50 гадоў, заквітае звычайна на 16-30-ы год жыцця. Батанічная класіфікацыяВіды і натуральныя гібрыды![]() ![]() ![]() Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 27 відаў[4], распаўсюджаных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У Расіі сустракаюцца 7 відаў, у тым ліку — Veratrum album, чамярыца Лабеля (Veratrum lobellianum) і Veratrum nigrum.
Па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[5]:
![]() Гаспадарчае значэнне і прымяненнеУсе віды чамярыцы ўтрымліваюць алкалоіды. Карэнішча Veratrum album (лац.: Rhizoma Veratri) ужываецца ў медыцыне для здабывання настойкі чамярыцы (Tinctura Veratri). У народнай медыцыне чамярыца ўжываецца для прысыпкі ран у жывёлы, ад чэмера, а таксама ад педыкулёзу. Віды чамярыцы атрутныя для меданосных пчол: ядучы пылок чамярыцы, яны гінуць[6]. Як інсектыцыды могуць прымяняцца такія віды як Veratrum album, Veratrum dahuricum і Veratrum californicum. Настой карэнішчаў Veratrum nigrum добра загойвае ранкі і раны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia