Чарнаўка
Чарна́ўка — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Выцякае з возера Чарнова за 0,5 км на поўнач ад вёскі Касцянава Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны, працякае праз возера Малое Чарнова. Упадае ў раку Обаль каля вёскі Скаціца Шумілінскага раёна. Асноўны прыток — рака Бярноўка (справа). Даліна ў вярхоўі вузкая (шырыня 150—200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае (шырыня да 5 м, у вусці да 12 м). У басейне ракі знаходзяцца азёры Жабіна і Ямянішча. Уздоўж ракі — вёскі Воската, Даўгаполле (аграгарадок), Глушыца. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia