Плошча паверхні возера складае 3,2 км², даўжыня 5,7 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 19,3 м, сярэдняя — 7,2 м. Катлавіна Чарнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12—16 метраў, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая і ўтварае некалькі заліваў. Берагі пясчаныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Літаральная зона вузкая, схілы сублітаралі стромкія. Каля берагоў і на мелкаводдзі дно пакрыта пяском і апясчаненым глеем, на глыбіні гліністым глеем. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 0,6 га.
Каля возера знаходзяцца вёскі Карсакі, Ракава, Радчанкі, Лыска, Вясніна і інш., паляўніча-рыбалоўная база Першамайскай паляўнічай гаспадаркі Гарадоцкага прафесійнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 1974 годзе возера даследавана лабараторыяй азёразнаўства БДУ.
Зноскі
↑Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)