Чартапалох калючы
Чартапало́х калючы[1][2], Растроп[3] (Carduus acanthoides) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5[2] м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8[2] мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае[2]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет), умераных абласцей Азіі[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, у Аргенціне і Уругваі[4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[5]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, пашах, агародах і ў вінаградніках, каля дарог, на засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвені—верасні. Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі[6]. Гаспадарчае значэннеЛекавая і пустазельная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia