Чартапалох
Чартапало́х[1][2] (Carduus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Батанічнае апісаннеДвухгадовыя і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны вышынёю 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-эубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Суквецці — кошыкі, адзіночныя або па 2—3 разам, агульная абгортка з чарапіцападобна размешчаных шыпаватых лісцікаў. Кветкі двухполыя, звычайна пурпурныя, ад 10—12 да 100 ў кошыку. Вяночак трубчаста-бакальчаты, часцей няправільна рассечаны. Плод — сямянка, гладкая, з чубком з простых зрослых каля асновы ў кольца валаскоў, якія лёгка ападаюць. ![]() ПашырэннеАдрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў чартапалоха: дробнагаловы (Carduus pycnocephalus), калючы (Carduus acanthoides), кучаравы (Carduus crispus) (народныя назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік), паніклы (Carduus nutans), кручочкавы (Carduus uncinatus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках. ЗначэннеПустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкаратыўныя расліны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia