Чысцік лясны
Чы́сцік лясны[1][2] (Stachys sylvatica) — від кветкавых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду. НазвыЧысцік лясны[2], глухая крапіва[2], чысцік[3], крапіва глухая[4]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[2] см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам[2]. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяЕўраазіяцкі від. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, ярах, на горных лугах, узлесках і палянах. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Ахоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Комі, Краснаярскага краю і Курганскай вобласці Расіі[5]. Гаспадарчае значэннеЛекавая і меданосная расліны. Суквецці і лісце магчыма выкарыстоўваць у якасці прыправы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia