Чэмпіянат Беларусі па шахматахЧэмпіяна́т Белару́сі па ша́хматах — штогадовае спартыўнае спаборніцтва, якое ладзіцца Міністэрствам спорту і турызму супольна з «Беларускай федэрацыяй шахмат». З'яўляецца адборачным этапам да асабістага чэмпіянату Еўропы. ГісторыяПершы чэмпіянат Беларусі па шахматах адбыўся ў межах Усебеларускага шахматнага сходу ў 1924 годзе. Пераможцам турніру, які ладзіўся паводле кругавой сістэмы з дванаццаццю ўдзельнікамі, стаў лекар з Мінску Саламон Разенталь. Да Вялікай Айчыннай вайны адбыліся дванаццаць чэмпіянатаў. У першым паваенным чэмпіянаце 1947 года перамог майстар Уладзімір Сайгін. З таго часу турніры адбываліся штогод. Набольшую колькасць тытулаў чэмпіёна заваёўваў гросмайстар Вячаслаў Дыдышка — 11 разоў. Па сем разоў перамагалі Уладзімір Сайгін і Альберт Капенгут, па шэсць — Гаўрыіл Верасаў і Аляксей Суэцін. Чэмпіянаты БССР![]() ![]() ![]() Чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь![]() ![]()
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia